КРЫ́ЧАЎСКІ ЗАВО́Д ГУ́МАВЫХ ВЫ́РАБАЎ.
Пабудаваны ў 1947—49 (1-я чарга з-да), прадукцыю выпускае з 1949. У 1954 уведзена 2-я чарга, у 1960—65 рэканструяваны. У 1967—86 здадзены ў эксплуатацыю 2 комплексы па вырабе клеенага гумавага абутку і абутку з ліццёвага полівінілхларыду, корпус па вытв-сці гумавага клею.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)